З мэтай прадастаўлення выхаванцам магчымасці дакрануцца да багатай спадчыны беларускага народа ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Магілёва стварылі “Беларускую хатку”.
Дзеці старшай группы завіталі ў хатку, дзе сустрэлiся з яе гаспадыняй – Васiлiнай. Яна паказала выхаванцам прылады працы, якiмi карысталiся беларусы ў недалёкiм мiнулым.
З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ўдзел у займальнай вiктарыне “Куфэрак ведаў”, у гульнях “Адкажы па-беларуску” і “Гарлачык”, разглядалi ручнiкi, абрусы, глiняны посуд, зроблены рукамi народных майстроў. Вельмi ўразiў дзяцей старадаўні прас, а таксама калаўрот, з дапамогай якога пралі воўну.
На развітанне выхаванцы атрымалі салодкія пачастункі ад гаспадыні Васіліны. Наогул, сустрэча ў “Беларускай хатцы” вельмі захапіла нашых дзяцей, выклікала ў іх станоўчыя эмоцыі i пакінула незабыўныя ўражанні.
Святлана ДАЛІНІНА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Магілёва