З творчымі работамі пераможцаў гарадской выставы-конкурсу дзіцячага малюнка “Цуды Каляд” можна азнаёміцца ў актавай зале Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Выстава-конкурс праводзілася з мэтай развіцця мастацка-эстэтычных здольнасцей навучэнцаў, выхавання духоўна-маральных якасцей асобы, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, прывіцця цікавасці да вывучэння творчай спадчыны роднага краю праз азнаямленне з культурнымі традыцыямі беларускага народа.
У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебска. На разгляд журы было прапанавана больш за 160 кампазіцый у розных выяўленчых тэхніках, што адлюстроўвалі святкаванне Каляд і Новага года. Шэраг работ былі выкананы паводле літаратурных твораў на калядную тэматыку і біблейскія сюжэты.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 15 студзеня.
Таццяна БОНДАРАВА
Фота прадастаўлена Віцебскім гарадскім цэнтрам
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі