У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны міні-музей “Прырода Беларусі”.
Міні-музей дазваляе дзецям засвоіць веды пра раслінны і жывёльны свет, правілы паводзін у прыродзе, экалагічныя навыкі і неабходнасць беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, свету прыроды Беларусі.
З мэтай засваення ўбачанага для дзяцей распрацавана шмат дыдактычных гульняў: “З якога дрэва дзеткі”, “Зялёныя карткі”, “Хто дзе жыве?” “Чые дзеткі”, “Чацвёрты лішні”.
Зроблены альбомы “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”, “Птушкі”, “Грыбы”, “Ягады”, “Лекавыя расліны”, “Насякомыя”, “Будзь сябрам прыродзе”, “Навошта патрэбен лес?” “Загадкі пра дзікіх жывёлах”. Размешчана карта “Прырода Беларусі”.
Важнае месца ў міні-музеі займаюць экалагічныя знакі “Як нельга паводзіць сябе ў прыродзе”. Усё, што знаходзіцца ў музеі, даступнае дзецям, дае ім магчымасць паглядзець, параўнаць, пагуляць, папрактыкавацца на справе, паспрабаваць сябе ў ролі экскурсавода.
Такая атмасфера спрыяе індывідуальнаму ўсебаковаму развіццю дзіцяці, а самае галоўнае вучыць яго любіць і берагчы прыроду роднага краю.
Інна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка