Вучань года Мінскай вобласці –2021  

- 10:09МИНЩИНА, Регионы

На Міншчыне прайшоў фінал конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці – 2021”, падчас якога ўжо ў сёмы раз абіралі актыўных і таленавітых у розных сферах дзейнасці вучняў.

У конкурсе “Вучань года Мінскай вобласці – 2021” прынялі ўдзел больш за дзве тысячы навучэнцаў 5–11-х класаў, у абласны этап прайшлі 109 юнакоў і дзяўчат. Фіналістамі-пераможцамі сталі 25 падлеткаў. Гэта ўдзельнікі розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, канферэнцый і конкурсаў, лідары грамадскага і валанцёрскага руху, вучнёўскага самакіравання. Да фіналу школьнікі падрыхтавалі творчыя візітоўкі, дзе адлюстравалі яскравыя перамогі ў вучобе, спорце, творчасці, грамадскай і працоўнай дзейнасці, праектнай рабоце.

Адметнасцю сёлетняга конкурсу з’яўляецца спецыяльная ўзнагарода па выніках інтэрнэт-галасавання. Яе, набраўшы каля пяці тысяч галасоў, атрымала Лізавета Дзямешка, дзесяцікласніца Плешчаніцкай сярэдняй школы № 1 Лагойскага раёна, адна з пераможцаў у намінацыі “Грамадская дзейнасць”.

– Дзеці сёння вельмі мэтанакіраваныя, адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мікалай Башко. – Мы, дарослыя, павінны закласці ў іх правільнае мэтапакладанне, каб дзіця ў бурным неадназначным свеце знайшло сваю сферу для самарэалізацыі. Магчымасцей для самарэалізацыі дзяцей у спорце, творчасці, інтэлектуальнай дзейнасці ў нашай дзяржаве створана шмат: алімпіядны рух, спартыўныя спаборніцтвы, шматлікія творчыя конкурсы.

 

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий