Клуб педагогаў-псіхолагаў Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі і апорных пляцовак у цесным кантакце з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама, упраўленнямі і аддзеламі па адукацыі райгарвыканкамаў і адміністрацый раёнаў Віцебска, установамі адукацыі розных узроўняў.
Удзельнікамі клуба на добраахвотнай аснове могуць стаць дасведчаныя прафесіяналы і таленавітыя маладыя спецыялісты з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, творча працуючыя педагогі-псіхолагі і спецыялісты ўстаноў адукацыі, якія цікавяцца праблемамі псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.
Новая ініцыятыва ВАІРА нацэлена на пошук аптымальных форм арганізацыі метадычнай дзейнасці ў сістэме бесперапыннай адукацыі педагогаў-псіхолагаў, а таксама на павышэнне эфектыўнасці і якасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі вобласці на аснове дасягненняў навукі і перспектыўных практык праз міжасобасныя камунікацыі.
Асноўнымі задачамі вызначаны забеспячэнне навукова-метадычнай, інфармацыйнай і арганізацыйнай падтрымкі спецыялістаў сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных служб, садзейнічанне ў развіцці доследна-эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, забеспячэнне бесперапыннага павышэння кваліфікацыі праз выкарыстанне актыўных форм і метадаў навучання, абагульненне і ўкараненне дасягненняў псіхалагічнай навукі, выяўленне і распаўсюджванне цікавых прафесійных знаходак, вопыту педагогаў-псіхолагаў і педагагічных калектываў рэгіёну.
Рашэнне аб стварэнні аб’яднання прынята з улікам запытаў педагагічнай грамадскасці і станоўчага вопыту работы яго папярэдніка – абласнога клуба педагогаў-псіхолагаў “Дыялог” (працаваў з 2008 па 2018 гг.), заснавальнікам якога таксама быў Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Таццяна БОНДАРАВА