Віцебскі абласны камітэт БРСМ ажыццяўляе новую ініцыятыву, накіраваную на вывучэнне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – медыяпраект “PRO_Закон”.
Па ўсёй краіне праходзяць адкрытыя дыялогі “Сіла Асноўнага Закона”. У студзені-лютым толькі ў паўночным рэгіёне запланавана больш за 400 маладзёжных дыялогавых пляцовак БРСМ. Медыяпраект “PRO_Закон” стартаваў у сацыяльных сетках “ВКонтакте”, Instagram і месэнджэры Telegram.
– Сёння ў нас ёсць магчымасць не толькі абмеркаваць ужо ўключаныя ў праект змяненні, але і прапанаваць свае, – адзначыў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. – Дзякуючы медыяпраекту гэтыя магчымасці яшчэ больш пашырацца, таксама мы прапанавалі маладым людзям выказаць уласныя меркаванні пра рэферэндум. Кожны грамадзянін павінен разумець важнасць маючай адбыцца падзеі, якая вызначыць нашу будучыню.
Таццяна БОНДАРАВА