Агляд мастацкай самадзейнасці ў Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе  

- 11:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Беларусь мая сінявокая!” – назва вядомай песні паслужыла тэмай для школьнага агляду мастацкай самадзейнасці, што прайшоў у рамках шостага школьнага дня ў Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, прывіцця мастацкага густу, фарміравання патрыятычных пачуццяў праз выхаванне павагі да дзеячаў літаратуры і мастацтва Беларусі, азнаямлення з іх творчай спадчынай. У аглядзе прынялі ўдзел вучні сярэдніх і малодшых класаў.  

Дзеці рыхтавалі і чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Радзіме, спявалі песню “Беларусь мая сінявокая”, танцавалі беларускія танцы і ігралі на шумавых інструментах. Кожны вучань прадэманстраваў свой талент, свае творчыя здольнасці.

Мерапрыемства прайшло ў цікавай, змястоўнай форме і вельмі спадабалася навучэнцам, а таксама яно стала адным з этапаў падрыхтоўкі вучняў установы адукацыі да ўдзелу ў абласным фестывалі-конкурсе “Таленты Прынямоння – 2022”, прысвечаным Году гістарычнай памяці.

                        

Мікалай САВІЦКІ,
класны кіраўнік 9-га класа
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий