Інфармацыйныя гадзіны на тэму “Вуліцы Смаргоні” прайшлі ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Раман Айрапецян распавёў навучэнцам 3–4 класаў пра паходжанне назваў смаргонскіх вуліц. Дзеці ўдзельнічалі ў размове і дзяліліся сваімі ведамі па тэме.
Аказваецца, інфармацыю пра старыя назвы вуліц горада, цікавыя факты і гістарычныя падзеі можна даведацца і без выкарыстання якіх-небудзь гаджэтаў ці кніг, а проста прагульваючыся па горадзе. Справа ў тым, што ўздоўж асноўных цэнтральных вуліц побач з нумарамі дамоў размешчаны прыгожыя таблічкі з неабходнай інфармацыяй. Многім жыхарам горада падабаюцца гэтыя атрыбуты, а госці Смаргоні з вялікай цікавасцю ўчытваюцца ў іх і даведаюцца новае пра горад.
Вельмі актыўна дзеці ўключыліся і ў даследаванне вуліц на карце. Раман Янокавіч распавёў пра асоб, у гонар якіх названы вуліцы, а таксама пра прычыны іх перайменавання.
Падчас інфармацыйных гадзін навучэнцы даведаліся шмат новага і цікавага па свой горад.
Валянціна ЧАРНАВОКАЯ,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 7 Смаргоні