Калі электронныя лісты даходзяць да адрасата імгненна, то папяровыя трэба чакаць некалькі дзён, а то і тыдняў. Пяцікласнік Захар Севярын з сярэдняй школы № 3 Iванава адправіў навагоднія паштоўкі зiмовым чараўнiкам адразу з некалькiх краiн – Аўстрыi, Швейцарыi, Чэхii, Францыi, Германii i Нарвегii. І вось толькі цяпер хлапчук атрымаў доўгачаканыя адказы.
У лiстах на англiйскай мове Захар расказаў пра сваю сям’ю, школу, захапленнi.
Першая паштоўка-адказ прыйшла з Аўстрыi ад Крысткiнд – дзяўчынкi-анёла, якая прыносiць падарункi аўстрыйскiм дзеткам у калядную ноч.
Калядным анёлам быў падпiсаны i лiст з Германii. Крысткiнд з Нямеччыны расказала шмат цiкавага пра сваю рэзiдэнцыю: “Для мяне найлепшы час года пачынаецца тады, калi дружалюбны паштальён урэшце прыносiць у паштовае аддзяленне Каляднага анёла лiсты з жаданнямi. Вы не можаце ўявiць, якую радасць гэта мне прыносiць. Для мяне няма нiчога лепшага, як атрымаць пiсьмо, напiсанае ад рукi: як многа вам давялося для гэтага працаваць. А якія выдатныя малюнкi, якiя вы мне дасылаеце! Мы развешваем iх усе тут, у нашай Каляднай рэзiдэнцыi. Штовечар, калi заканчваем працаваць, мы садзiмся разам i разглядаем вашы мастацкiя работы. Нi ў адным музеi свету няма такiх цудоўных карцiн!”
З найлепшымi пажаданнямi Крысткiнд падарыла Захару размалёўку, некалькi паштовак i iнструкцыю па вырабе анёла з паперы.
Святлана СЕВЯРЫН,
настаўнiк англiйскай мовы
сярэдняй школы № 3 Iванава