Свет не павінен такое забыць

- 15:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сумныя падзеі, звязаныя з Халакостам, прыгадалі навучэнцы 7-х класаў школы № 3 Астраўца на гадзіне памяці “Свет не павінен такое забыць”.

Халакост – сумная старонка ў нашай гісторыі. 27 студзеня – дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень кожны смуткуе аб людзях, якія загінулі падчас Халакосту.

Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена супрацоўнікамі Астравецкай раённай бібліятэкі для школьнікаў у рамках праекта “Сэрцам адданыя роднай зямлі”. Для многіх слова “халакост” было невядомым. Мы жывём у іншы час, калі кожнае жыццё мае сваю каштоўнасць; у час, калі шануюць людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Аднак моладзь павінна ўсведамляць, што былі і іншыя імгненні, напоўненыя смуткам, болем і тугой. Да гэтага моманту яны адгукаюцца ў нашых сэрцах.

Бібліятэкары растлумачылі школьнікам значэнне слоў “халакост”, “гета”, пагаварылі пра жорсткія эксперыменты фашызму над людзьмі. Аповед суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй. Пасля адбылося кароткае апытанне па тэме. Было бачна, што інфармацыя прымусіла задумацца над каштоўнасцю кожнага жыцця. Вядомы афарызм сцвярджае: “Пакуль чалавек адчувае боль – ён жывы, пакуль чалавек адчувае чужы боль – ён чалавек”.

Такія трагедыі не павінны паўтарацца, а новае пакаленне павінна быць выхавана на аснове гуманістычных каштоўнасцей.

 

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий