День прафілактыкі ў Міжэвіцкай сярэдняй школе

- 18:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Міжэвіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна адбыўся дзень прафілактыкі сумесна з інспектарам па справах непаўналетніх Слонімскага РАУС Ігарам Лысухам.

Спачатку інспектар сустрэўся з педагагічным калектывам. Ён паведаміў работнікам статыстычныя даныя пра правапарушэнні ў Рэспубліцы Беларусь і ў Слонімскім раёне. Далей размова пайшла пра прафілактыку гвалту ў сям’і, адказнасць законных прадстаўнікоў за ўтрыманне і выхаванне непаўналетніх.

Асаблівая ўвага была засяроджана на прафілактыцы правапарушэнняў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Таксама былі прыведзены прыклады затрымання непаўналетніх за распаўсюджанне наркатычных сродкаў. Супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх створаны тэлеграм-канал “STOP наркотык Слонім”. Матэрыялы там – унікальныя, і іх неабходна выкарыстоўваць у рабоце з моладдзю.

З вучнямі 9-га класа размова пайшла пра асабістую бяспеку, правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі, у нестандартнай сітуацыі. Не абышлося без прыкладаў пра нарказакладчыкаў, адказнасць за правапарушэнні. Старшакласнікі задавалі пытанні, уступалі ў дыялог. Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.

Шмат часу інспектар удзяліў і вучням 6-га класа. У гэтым калектыве адбылася сур’ёзная размова пра бяспечныя паводзіны каля рэк і вадаёмаў.

Спадзяюся, што такая карпатлівая праца з непаўналетнімі дасць станоўчыя вынікі, і вучні будуць сустракацца з інспектарам па стравах непаўналетніх толькі на прафілактычных мерапрыемствах.

 

Алена ШКУДА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий