У працэсе навучання правілам дарожнага руху важна развіваць у дзяцей увагу, памяць, мысленне, каардынацыю рухаў, рэакцыю на бяспеку. Каб забяспечыць цікавасць дзяцей і выклікаць у іх жаданне адукацыйнай дзейнасці ў гэтым накірунку ў другой малодшай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны цэнтр бяспекі.
Насычанасць асяроддзя цэнтра бяспекі адпавядае ўзроставым і індывідуальным асаблівасцям дзяцей. Развіваючы матэрыял вельмі рознабаковы: прадметныя і сюжэтныя карцінкі, альбомы “Дарожныя знакі”, “Правілы паводзін на дарозе”, макеты праезнай часткі дарогі, дарожных знакаў, дыдактычныя гульні “Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў”, “Што гэта за транспарт”, атрыбуты для сюжэтна-ролевай гульні “Дарога”.
Усё гэта забяспечвае гульнявую, пазнавальную, рухомую актыўнасць дзяцей. Варыятыўнасць развіваючага асяроддзя цэнтра бяспекі спрыяе свабоднаму выбару і доступу дзяцей да гульнявога матэрыялу. Заняткі ў цэнтры бяспекі ўзнікаюць не толькі па ініцыятыве дарослага, але і па ініцыятыве саміх дзяцей. Гуляючы, дзеці набываюць канкрэтныя ўяўленні пра тое, што правілы дарожнага руху прыдуманы не проста так, а дапамагаюць зберагчы жыццё і здароўе людзей, таму іх трэба ведаць і выконваць.
А яшчэ выхаванцы другой малодшай групы № 1 прынялі ўдзел у раённым конкурсе відэаролікаў “Ганарымся, што навучылі”, дзе яшчэ раз успомнілі, як небяспечна можа быць на дарозе і як важна ведаць і выконваць правілы дарожнага руху.
Дзякуючы праведзенай рабоце ў дзяцей выхоўваецца пачуццё адказнасці за бяспечныя паводзіны на дарозе.
Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка