Шляхамі Янкі Купалы прайшлі бакштаўскія навучэнцы

- 13:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У гэтым годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. З гэтай нагоды навучэнцы 6–11-х класаў Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна здзейснілі экскурсію ў філіял “Яхімоўшчына” дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У 1906–1907 гадах малады паэт працаваў памочнікам вінакура на бровары ў Яхімоўшчыне. Тут адбывалася грамадскае стаўленне народнага паэта, узрастаў яго талент, з’явіліся выдатныя вершы, сярод якіх “А хто там ідзе?”, “Ворагам Беларушчыны”, “З песень нядолі” і іншыя. Яны склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы “Жалейка”. 

Навучэнцы даведаліся пра працу Янкі Купалы на бровары і пачатак яго творчасці, пра сувязь паэта з газетай “Наша ніва”. Школьнікі нібы акунуліся ў тагачасную атмасферу, калі прайшліся па будынку, у адным з пакояў якога жыў малады паэт, і дзе зараз размяшчаецца экспазіцыя філіяла музея. Гэта адзінае “гняздо” пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі.

 

Алена КАВАЛЕНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий