Дзень роднай мовы ў навадворскай школе  

- 18:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да роднага слова, культуры і гісторыі беларускага народа, да беларускай мовы як асноўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання ў Навадворскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна быў праведзены Міжнародны дзень роднай мовы. Усе мерапрыемствы праходзілі пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”.

На працягу дня вучні і настаўнікі размаўлялі на беларускай мове. У гэты дзень былі праведзены розныя мерапрыемствы: віктарыны, гульні, турніры, кніжныя выставы.

Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі турніра знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа…”. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі сваё ўяўленне пра вусную народную творчасць, падбіраючы да рускіх прыказак беларускія адпаведнікі і наадварот, узнаўляючы прыказкі па ключавых словах цалкам, аднаўляючы пачатак па прапанаваным завяршэнні прыказкі.

Гульню-віктарыну “Размаўляем па-беларуску” падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Саўко для вучняў 5–8-х класаў. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыю заснавання Міжнароднага дня роднай мовы, чыталі вершы, удзельнічалі ў чэленджы “Родная мова”.  

Вучні 9–11-х класаў разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры сталі ўдзельнікамі вуснага часопіса “Родная мова – душа народа”. Рубрыкі часопіса пазнаёмілі прысутных з моўнай сітуацыяй у свеце. Прагучалі факты, якія паведамілі пра імклівае знікненне многіх моў у свеце. У выкананні вучняў прагучалі выказванні вялікіх людзей пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека і народа, таксама вершы беларускіх паэтаў. Займальная старонка была прадстаўлена ў форме інтэрактыўнай гульні, дзе ўдзельнікі мелі магчымасць актуалізаваць свае веды, атрыманыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Апошняй рубрыкай стала “Творчая старонка”. Вучням было прапанавана стварыць плакат-заклік “Вывучай родную мову”.

Усе праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю ў школьнікаў цікавасці да вывучэння роднай мовы праз паказ розных бакоў яе жыцця, праз адкрыццё новага ў прывычным, пашырэнню іх лінгвістычнага кругагляду, выхаванню павагі да роднай мовы.

 

Галіна ГРЫЦКЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий