Міжнародны дзень роднай мовы ў санаторным яслях-садзе Брагіна  

- 16:21ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У Міжнародны дзень роднай мовы выхавальнікі санаторнага ясляў-сада Брагіна сустракалі дзяцей і іх бацькоў з элементамі беларускага арнаменту на адзенні. Прывітанне адбывалася на беларускай мове. Бацькам выхаванцаў прапанавалі напісаць любімае слова на роднай беларускай мове.

Выхаванцы групы № 8 пад кіраўніцтвам выхавальніка Наталлі Брэгід падаравалі дарослым супрацоўнікам дзіцячага саду сімвалічныя бутаньеркі са словамі “Я – беларус. Мая мова – беларуская”. У кожнай групе былі аформлены выставы дзіцячай літаратуры, знаходзіліся выявы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Не абышліся дзеці без беларускіх народных гульняў, падчас якіх размаўлялі на роднай мове. Гулялі ў “Чароўную скарбонку” – калі выхаванцы разглядалі даўнія рэчы бабуль і дзядуль, драўляны і гліняны посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У адной з груп нават абедзенныя сталы былі сервіраваныя ў нацыянальным стылі. А смачная салата з буракоў у гэты дзень стала беларускай стравай.

Каб прыцягнуць увагу да беларускай мовы ў час знаходжання дзяцей па-за сценамі ўстановы дашкольнай адукацыі, у бацькоўскіх чатах выхавальнікі размясцілі спасылкі на аўдыязапіс беларускіх казак і мультыплікацыйных фільмаў.  

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці. Сёння сам час патрабуе звяртацца да сваіх вытокаў.

 

Алена АСКЕРКА,
намеснік загадчыка
санаторнага ясляў-сада Брагіна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий