Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Рэплеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе  

- 19:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Акцыяй “Размаўляй са мной па-беларуску” пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Рэплеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна. Падчас яго вучні мелі магчымасць актыўна паўдзельнічаць у самых разнастайных мерапрыемствах і паказаць свае веды, уменні і творчыя здольнасці.

Для навучэнцаў 1–4-х класаў у рамках тыдня была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Зорны россып творчасці”. Вучні 5–8-х класаў спаборнічалі ў ведах і хуткасці ў квест-гульні “Жыві і квітней, родная мова!”, паказалі ўменне працаваць у камандзе падчас віктарыны “Знаўцы роднай мовы”.

Старшакласнікі прадэманстравалі добрае веданне гісторыі, беларускай літаратуры, роднай мовы, традыцый і культуры народа ў “Моўным турніры” і інтэлектуальнай гульні “БелаВеды”. У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры”, а ў кабінеце беларускай мовы аформлены стэнд да Міжнароднага дня роднай мовы. Непасрэдна ў дзень свята педагогі і супрацоўнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта “Музей паэта”.

Можна ўпэўнена сказаць, што ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў тыдня адчулі сапраўднае задавальненне, слухаючы родную мову, гаворачы на ёй, убіраючы ў сябе яе сакавітае гучанне і непаўторны каларыт. Наша мова, мова Скарыны і Буднага, Купалы і Коласа – гэта не проста сродак зносін, гэта жывая повязь пакаленняў, знак прысутнасці чалавека на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.

 

Наталля СЫЧЭЎНІК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий