Тракельскія школьнікі адзначылі Дзень роднай мовы  

- 20:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Тракельскіх яслях-садзе – базавай школе Воранаўскага раёна прайшло сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Вучні з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, з гонарам расказвалі пра тое, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.

У гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завем матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

З мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры прайшла акцыя-фотачэлендж “Размаўляем па-беларуску”. У бібліятэцы зроблена кніжная выстава “Паклон беларускаму слову”.

Весела прайшло мерапрыемства па стварэнні плаката “Я люблю родную мову”. На музычных перапынках гучалі песні беларускіх выканаўцаў і гуртоў на роднай мове. Педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце.

Падводзячы вынікі дня, вучні зразумелі, што беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб наша родная мова была прызнана сярод іншых моў свету.

 

Ганна ВАЛЧЭЦКАЯ,
настаўнік
Тракельскіх ясляў-сада – базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий