QR-код як сродак фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў

- 17:17ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Штогод у гімназіі Чачэрска ладзіцца тыдзень беларускай мовы і літаратуры. І кожны год настаўнікі імкнуцца чым-небудзь здзівіць і зацікавіць вучняў. У гэтым годзе былі праведзены пазакласныя мерапрыемствы з выкарыстаннем QR-кодаў.

На працягу тыдня ў фае дзейнічаў віртуальны каляндар “Гэты дзень у гісторыі”. І кожны жадаючы, адсканіраваўшы QR-код з экрана, мог пазнаёміцца з падзеямі, якія адбываліся ў гэты дзень не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Каляндар гэты быў створаны вучнямі старшых класаў. Такое інфармацыйнае афармленне зацікавіла не толькі школьнікаў, але і настаўнікаў гімназіі.

Кожны народ славіцца сваімі людзьмі. Падчас QR-віктарыны “Знакамітыя людзі Беларусі” вучні 6-х класаў пашырылі свае веды пра асоб, якія ўвайшлі ў гісторыю краіны, праславілі яе сваімі адкрыццямі, творамі мастацтва або спартыўнымі дасягненнямі.

Вучням 5-х і 7-х класаў былі прапанаваны QR-квесты “Мова родная – мова модная” і “З родным словам па жыцці”. Слова “квест” перакладаецца на беларускую мову як “пошук” і прадугледжвае выкананне заданняў. Задача ўдзельнікаў гульні заключалася ў тым, каб праявіць не толькі розум, але і кемлівасць. На пачатку гульні кожнай камандзе неабходна было прыдумаць назву, расшыфраваць пажаданні настаўніка і абраць маршрут квеста. На кожнай станцыі ўдзельнікаў чакалі інтэрактыўныя заданні, зашыфраваныя QR-кодам.

Праведзеныя мерапрыемствы пашырылі веды вучняў пра мову, фальклор, літаратуру, гісторыю нашага народа, спрыялі павышэнню інфармацыйнай кампетэнцыі вучняў, развіццю каманднага духу, садзейнічалі фарміраванню грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў.

 

Людміла ЕЎСТРАЦЕНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
гімназіі Чачэрска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий