Незвычайны ўрок матэматыкі для грынкаўскіх першакласнікаў

- 16:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для вучняў першага класа Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна прайшоў незвычайны ўрок матэматыкі. На працягу ўрока вучні разам з настаўніцай складалі “Матэматычны зімовы каляндар”.

У ходзе гэтай работы дзеці замацавалі веды пра назвы зімовых месяцаў, а таксама практыкаваліся ў рашэнні прыкладаў і няроўнасцей на складанне і адніманне, параўноўвалі лікі ў межах 20, рашалі задачы.

Кожны з зімовых месяцаў “прапанаваў” свае заданні. Снежань падрыхтаваў для вучняў наступныя заданні: рашыць прыклады і злучыць з адказам стрэлкамі, параўнаць няроўнасці. Падчас гульні “Лічбы заблукалі” дзеці паўтарылі парадкавае лічэнне, успомнілі, што абазначае “у парадку ўбывання”, “у парадку ўзрастання”. Пры падвядзенні вынікаў работы са снежнем на календары з’явіліся знакі <, >, =.

Месяц студзень “прапанаваў” вучням папрацаваць з падручнікам. Першакласнікі паспяхова справіліся з рашэннем задачы і прыкладаў на складанне і замацавалі веды пра кампаненты пры складанні. На календары з’явіліся назвы гэтых кампанентаў.

Месяц люты “запрасіў” дзяцей выканаць заданні ў рабочым сшытку. Першакласнікі рашылі задачу і запоўнілі табліцу, прымяніўшы матэматычнае дзеянне адніманне. А каляндар папоўніўся назвамі кампанентаў пры адніманні.

Выконваючы заданні зімовых месяцаў, першакласнікі працавалі індывідуальна, у парах і ў групе. На ўроку былі выкарыстаны рознаўзроўневыя заданні, электронная праграма “Выдатнік”.

Пасля кожнага этапа вучні ацэньвалі сваю работу, што садзейнічала фарміраванню навыкаў самаацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.

Рашаючы матэматычную задачу пра птушак, расказалі пра клопат і дапамогу птушкам зімой. Таксама падчас выканання заданняў успомнілі правілы бяспечных паводзін і пра неабходнасць клапаціцца пра сваё здароўе.

Дзякуючы выкарыстанню тэхнік візуалізацыі на ўроку была вырашана адна з найважнейшых задач пры навучанні – прыцягненне ўвагі навучэнцаў і далучэнне іх да актыўнай пазнавальнай дзейнасці. Прымяненне візуалізацыі дало магчымасць звязаць атрыманую інфармацыю ў цэласную карціну, займальна выкласці вучэбны матэрыял.

Рэфлексія паказала, што вучням спадабалася такая форма правядзення ўрока. Свае дасягненні на ўроку першакласнікі ацанілі з дапамогай “Лесвіцы поспеху”, а “Матэматычны зімовы каляндар” упрыгожылі смайлікамі з усмешкай.

 

Таццяна ПЕЛЕШ,
настаўнік пачатковых класаў
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий