Тыдзень метадычнага аб’яднання “Тэхналогіі візуалізацыі на ўроках і пазакласных занятках” 

- 14:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У пачатку сакавіка ў Вердаміцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Свіслацкага раёна прайшоў тыдзень метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла па тэме “Тэхналогіі візуалізацыі на ўроках і пазакласных занятках”.

Пачалося ўсё з лінейкі, прысвечанай адкрыццю тыдня, на якой вучняў пазнаёмілі з планам мерапрыемстваў.

У 5-м класе быў праведзены ўрок па тэме “Дзеянні з дробавымі лікамі”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. На працягу ўрока навучэнцы выконвалі разнастайныя заданні на ўсе дзеянні з дробамі і даведваліся, якія падзеі адбываліся ў нашым раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцы ўрока, па выніках выкананай работы, кожны навучэнец заняў сваю прыступку каля Кургана Славы.

Вучні 6–7-х класаў прынялі актыўны ўдзел у турніры па інфарматыцы. Удзельнікам каманд “Праграмісты” і “Хакеры” давялося праявіць кемлівасць, арыгінальнасць мыслення, пачуццё гумару і паказаць свае веды па інфарматыцы. У нялёгкай барацьбе перамогу атрымала каманда 6-га класа “Хакеры”. Фінішам мерапрыемства стала ўручэнне заслужаных грамат.

Не менш цікавым стала пазакласнае мерапрыемства “Свая гульня” па геаграфіі для навучэнцаў 6–8-х класаў. Уменне працаваць у камандзе, дакладна фармуляваць адказы на пытанні змаглі прадэманстраваць рабяты. Інтэрактыўная прэзентацыя не пакінула нікога абыякавым.

Адкрытыя ўрокі прайшлі ў 11-м класе (хімія), 2-м і 10-м класах (фізічная культура і здароўе). Пяцікласнікі на факультатыўным занятку па АБЖ у інтэрактыўнай форме адпрацоўвалі правілы дарожнага руху пад дэвізам “Ведай! Умей! Дзейнічай!”.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі тыдня прыродазнаўча-матэматычнага цыкла. Кіраўнік МА Ж.М.Кухта паказала фільм-фотасправаздачу пра падзеі тыдня, дзеці змаглі зноў перажыць радасныя ўражанні. Хвалююча прайшло закрыццё тыдня, усе ўзнагароды знайшлі сваіх пераможцаў.

 

Жанна КУХТА,
настаўнік матэматыкі
Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий