Шасцікласнікі вучацца быць эканомнымі і беражлівымі

- 12:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 6-га класа Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна актыўна працуюць над выкананнем праграмы “Эканомія і беражлівасць”.

Так, на працягу года яны ўдзельнічалі ў працоўных акцыях “Захаваем парк”, “Утульны клас”, “Чысты лес”. З вучнямі праведзены класныя гадзіны “Грошы: што мы пра іх ведаем”, “Бюджэт падлетка”, “Беларускія брэнды на сусветным рынку”. Вучні пабывалі на экскурсіі ў бухгалтэрыі ААТ “Ханявічы”, дзе даведаліся пра фінансавы стан гаспадаркі, сістэму аплаты працы.

З першых дзён сакавіка шасцікласнікі ўключыліся ў марафон па зборы другаснай сыравіны. Вучні паставілі на мэце здаць па 15 кілаграмаў макулатуры і 12 кілаграмаў металалому на кожнага. За чатыры дні сабрана і здадзена 148 кілаграмаў макулатуры. Усе школьнікі ведаюць, што гэта дзясяткі захаваных дрэваў і шмат новых сшыткаў, кніг. На гэтым спыняцца піянеры не збіраюцца. Пасля пачнецца збор металалому. Будзем і далей працаваць пад дэвізам: “Эканомію і беражлівасць кожнага – на карысць нашай краіне”.

 

Наталля ПАЎЛОВІЧ,
класны кіраўнік 6-га класа
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий