Дэкада педагагічнага майстэрства ў гродзенскай школе № 41  

- 18:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сярэдняй школе № 41 Гродна прайшла дэкада педагагічнага майстэрства “Пошук. Творчасць. Знаходкі”, галоўнай мэтай якой стала выяўленне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў і трансляцыя эфектыўнага педагагічнага вопыту.

Сваім вопытам падзяліліся 33 настаўнікі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. У змесце дэкады была прадстаўлена вучэбная і метадычная дзейнасць педагогаў. На працягу дзесяці дзён было праведзена 18 адкрытых урокаў, восем майстар-класаў, у тым ліку пяць з іх – у рамках паседжання раённай школы маладога настаўніка, студыя педагагічных ідэй. Усе мерапрыемствы праходзілі згодна з планам, зацверджаным дырэктарам школы.

Адкрытыя ўрокі, майстар-класы, выступленні былі праведзены на высокім узроўні. У іх выкарыстаны разнастайныя эфектыўныя прыёмы тэхналогіі візуалізацыі (інфаграфіка, кросэнс, эйдас-канспект, гексы, постарная прэзентацыя, лэпбукі, інтэрактыўны плакат, тайнлайн, воблака слоў, электронныя сэрвісы Linoit, Kahoot, Plickers, LearningApps, menti.com, Genial.ly, QR-коды). Метады арганізацыі адукацыйнага працэсу па актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках таксама былі розныя: групавая, парная, індывідуальная, самастойная работа, пошукавая, даследчая і праектная дзейнасць, праблемныя сітуацыі, гульні, рэбусы, загадкі, анаграмы, творчыя і інтэлектуальныя заданні, заданні на картках, дыферэнцыраваныя заданні, эксперыменты. Важнай асаблівасцю адкрытых мерапрыемстваў была рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу, бо навучанне і выхаванне, дапаўняючы адно аднаго, служаць адзінай мэце – цэласнаму развіццю асобы вучня.

У рамках дэкады быў арганізаваны спецыяльны дзень самаадукацыі, у які прапаноўвалася пазнаёміцца з такімі метадычнымі мерапрыемствамі, як аўкцыён ідэй, педагагічны брыфінг, вебінар, вечар пытанняў і адказаў, кейс, медыянар. Усе жадаючыя маглі далучыцца да гэтых матэрыялаў праз завочную кансультацыю.

Падчас педагагічнай майстэрні па тэме “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу” удзельнікі дэкады правялі майстар-класы для маладых спецыялістаў Кастрычніцкага раёна Гродна са стажам работы да двух гадоў. Педагогі школы падзяліліся сваім вопытам ва ўжыванні тэхналогіі візуалізацыі для арганізацыі дзейнасці вучняў. Работа маладых настаўнікаў была арганізавана ў шасці секцыях.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках дэкады педагагічнага майстэрства, даказалі прафесіяналізм педагогаў. Удзельнікі дэкады прадэманстравалі, што яны ўмеюць вучыцца і навучаць. Нельга не пагадзіцца са словамі М.Горкага: “Няма сілы больш магутнай, чым веды: чалавек, узброены ведамі, – непераможны”. Няхай педагогі-ўдзельнікі дэкады педагагічнага майстэрства “Пошук. Творчасць. Знаходкі” заўсёды будуць узброены ведамі, а гэта значыць, непераможнымі.

 

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 41 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий