Конкурс «Сям’я года» прайшоў на Смаргоншчыне

- 16:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У конкурсе «Сям’я года», што прайшоў на Смаргоншчыне, за званне лепшай спаборнічалі чатыры шматдзетныя сям’і раёна: Кухлей, Ломаць, Баран і Смушко.

Гледачы з цікавасцю глядзелі конкурсныя заданні. У намінацыі «Радавод» кожны з удзельнікаў пастараўся ў арыгінальнай форме распавесці пра сваю сям’ю, яе вытокі. Сувязь з грамадствам і краінай прасочвалася ў намінацыі «Мая сям’я – мая краіна».

Усе канкурсанты прадставілі на суд журы і гледачоў выставу ўласных вырабаў і захапленняў: фатаграфіі, малюнкі, шэдэўры, вырабленыя кручком, з лазы, вышытыя карціны, выпечку.

Па выніках конкурсу перамагла сям’я Кухлей. Другое месца заняла сям’я Ломаць, трэцяе падзялілі Смушко і Баран.

На раённым мерапрыемстве таксама адбылося ўручэнне ордэнаў Маці Кацярыне Васюта і Вользе Кухлей. Смаргонскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» набыло для мерапрыемства салодкія прызы – торты ўсім удзельнікам конкурсу і маці, узнагароджаным ордэнамі.

 

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар раённага аддзялення
РГА «Беларускі дзіцячы фонд»

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий