Прагляд мастацкай творчасці ў рамках XIII рэспубліканскага фестывалю “Вясёлкавы карагод”

- 14:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На базе Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі прайшоў занальны прагляд мастацкай творчасці выхаванцаў і вучняў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ, аддзяленняў дзіцячых сацыяльных прытулкаў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамоў-інтэрнатаў Гродна і Гродзенскага раёна.

Мерапрыемства прайшло ў рамках XIII рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”, які праводзіцца адзін раз у тры гады. Мэта фестывалю – маральна-духоўнае і эстэтычнае развіццё дзяцей, садзейнічанне іх сацыялізацыі і паўнацэннай інтэграцыі ў грамадства.

Удзел у праглядзе прынялі і выхаванцы сацыяльнага прытулку Гродзенскага раённага СПЦ, а таксама выхаванец прыёмнай сям’і А.П.Каленік – Максім Курловіч.

На суд журы былі прадстаўлены музычны, танцавальны і вакальна-танцавальны нумары, а таксама была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прыродны містэр”.

Дзеці праявілі свае найлепшыя якасці, выклаліся на ўсе сто працэнтаў! Акрамя таго, яны атрымалі добры вопыт выступлення перад вялікай аўдыторыяй. Максім Курловіч прадставіць сацыяльна-педагагічны цэнтр на абласным этапе фестывалю. Віншуем з перамогай!

 

Марыя ГЕДРОЙЦЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Гродзенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий