Вандроўка ў Маладзечна смаргонскіх навучэнцаў

- 13:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напярэдадні Сусветнага дня тэатра вучні 7 “А” класа сярэдняй школы № 2 Смаргоні адправіліся ў Маладзечна, каб наведаць абласны драматычны тэатр.

Нам пашчасціла трапіць на прэм’еру спектакля “Не даводзь зайцаў да краю”. Гэта цудоўная казка для дзяцей, але цікава будзе паглядзець яе і дарослым. Героі казкі – лясныя жыхары: зайцы, воўк, ліса, барсук. Як заўсёды воўк і ліса – адмоўныя персанажы, якія хочуць нашкодзіць, але зайцы не даюць сябе пакрыўдзіць. Веды па фізіцы дапамаглі зайцам абараніць свой дом ад махляроў: лісы і ваўка. Як і ў любой казцы, дабро перамагае зло, і зайцы святкуюць сваю перамогу над ашуканцамі і жулікамі.

Гэты спектакль дапамог дзецям узнавіць свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Казка вучыць, як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сітуацыі. Пастаноўка прымусіла задумацца над тым, што патрэбна слухацца дарослых.

Выдатная гульня акцёраў трымала залу ў напружанні на працягу паўтары гадзіны. Кожны акцёр, нягледзячы на малады ўзрост, дзіўна праўдападобна перадаваў вобраз свайго героя. Асаблівае захапленне выклікала гульня акцёра, які выконваў ролю ваўка.

Пасля спектакля мы адправіліся на экскурсію па горадзе. Пабывалі на цэнтральнай плошчы, пешаходнай вуліцы, у гарадскім парку, каля мемарыяльнага комплексу ў гонар вызваліцеляў.

Вучняў пасля экскурсіі перапаўнялі пазітыўныя эмоцыі, яны актыўна абмяркоўвалі ўбачанае, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

 

Вольга ПЕТРУШЭВІЧ,
класны кіраўнік 7 “А” класа
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий