Алею памяці высадзілі навучэнцы сярэдняй школы № 10 Слоніма  

- 15:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сярэдняй школе № 10 Слоніма склалася добрая традыцыя садзіць дрэвы ў гонар знамянальных падзей. Вучні 10–11-х класаў прынялі ўдзел у экалагічным марафоне “Дрэва памяці – дрэва жыцця”, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці і 770-годдзя заснавання Слоніма.

Гісторыя – гэта падмурак, без якога немагчыма пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці, стаўленне да герояў, перамог і паражэнняў.

10 елак была высаджана на Алеі памяці як сімвал яднання продкаў і нашчадкаў, працягу жыцця, надзей на шчаслівую будучыню і неўміручай памяці пра мінулае. Правядзенне марафону – сведчанне таго, што ў Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лес, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, красу жыцця, чалавечае шчасце. Кожны ўдзельнік акцыі пранікся пачуццём глыбокай павагі да гістарычнага мінулага нашай дзяржавы.

Кожным пасаджаным дрэвам удзельнікі экалагічнага марафону злучылі пакаленні вечна жывучай памяццю пра гераічныя падзеі краіны. Пасадзіўшы дрэвы, вучні пакінулі адметны след на зямлі. Дрэвы жывуць не адно стагоддзе, значыць, яны стануць захавальнікамі гісторыі, што вельмі сімвалічна ў Год гістарычнай памяці.

 

Тамара БАРАН,
класны кіраўнік 10 “Б” класа
сярэдняй школы № 10 Слоніма

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий