Філіял кафедры андрагогікі БДПУ імя Максіма Танка працуе ў Іўеўскай школе

- 11:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Трэці год Іўеўская сярэдняя школа з’яўляецца філіялам кафедры андрагогікі факультэта дадатковай прафесійнай адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Праводзіцца шмат мерапрыемстваў, плённае супрацоўніцтва ўзбагачае абодва бакі. Не сталі выключэннем і чарговыя веснавыя канікулы. Дзеці адпачываюць, а настаўнікі ж працягваюць вучыцца. Так, у адзін з дзён у нашу школу былі запрошаны настаўнікі-дэфектолагі, кіраўнікі і іх намеснікі з устаноў адукацыі раёна. Выкладчыкі з ІПКіП БДПУ імя Максіма Танка арганізавалі заняткі на дзвюх пляцоўках. З кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і іх намеснікамі працавала кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта дадатковай прафесійнай адукацыі В.В.Клязевіч. Тэма занятку – “Дакументацыйнае забеспячэнне кіраўніцкай дзейнасці ва ўстанове адукацыі”. Удзельнікі адзначылі змястоўнасць, актуальнасць і практычную каштоўнасць атрыманых матэрыялаў.

А з настаўнікамі-дэфектолагамі па тэме “Рэалізацыя інклюзіўных падыходаў у адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі” працавалі кіраўнік філіяла, старшы выкладчык кафедры андрагогікі, магістр педагагічных навук Н.У.Рыбакова і старшы выкладчык кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій А.У.Сасноўская.

Інтэрактыўна, дынамічна, прадуктыўна папрацавалі педагогі, атрымалі магчымасць расшырыць свае прафесійныя гарызонты. Яны яшчэ раз упэўніліся, што настаўнік-дэфектолаг – гэта арганізатар адаптыўнага інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі, і атрымалі ў сваю прафесійную скарбонку шмат цікавых, арыгінальных і практыка-арыентаваных прыёмаў і форм арганізацыі ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Філіял кафедры андрагогікі працягвае працаваць. І ўжо ў наступны дзень настаўнікі пачатковых класаў і выхавальнікі былі запрошаны на анлайн-майстар-клас “Этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі ў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў”, які праходзіў у рамках сеткавага ўзаемадзеяння філіялаў кафедр ІПКіП БДПУ імя Максіма Танка. І зноў цікавыя чалавечыя зносіны, прафесійныя адкрыцці і ўдасканаленне настаўніцкага майстэрства.

 

Алена КАРЭНДА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Іўеўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий