Вучні 5–11-х класаў Залескіх ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай атамнай электрастанцыі, дзе атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі атамнай галіны.
З развіццём у Беларусі атамнай прамысловасці прафесіі, звязаныя з атамнай энергетыкай, сталі аднымі з самых перспектыўных і значных для краіны. Школьнікі бліжэй пазнаёміліся з “атамнымі” прафесіямі, з першых вуснаў даведаліся пра іх асаблівасці, пра ўмовы працы, патрабаванні, што прад’яўляюцца да спецыялістаў у сферы атамнай энергетыкі, пра тое, у якіх навучальных установах можна атрымаць адпаведныя спецыяльнасці, перавагі такіх прафесій і перспектывы кар’ернага росту ў гэтай галіне.
Падчас наведвання інфармацыйнага цэнтра АЭС удзельнікам экскурсіі было прадэманстравана абсталяванне, якое выкарыстоўваецца пры выпрацоўцы электраэнергіі з выкарыстаннем “мірнага атама”, таксама экскурсанты мелі магчымасць убачыць у разрэзе макеты паліўных элементаў, з дапамогай навучальных стэндаў азнаёміцца з працэсам выпрацоўкі атамнай энергіі, працэдурай замены і захоўваннем ядзернага паліва, даведацца пра тонкасці пахавання і перапрацоўкі радыеактыўных адходаў і пераканацца ў тым, што атамная энергетыка – бяспечны і эканамічна эфектыўны спосаб атрымання электраэнергіі, а атамная галіна дапамагае развіваць нашу краіну і вельмі важная ў нашым жыцці.
Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай, дапамагла больш глыбока зразумець сутнасць прафесій, звязаных з атамнай энергетыкай, а некаторым, магчыма, і вызначыцца са сферай сваёй дзейнасці з будучыні.
Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна