Агульная справа пятрэвіцкіх школьнікаў з начальнікам ІСН

- 13:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Добрыя ўзаемаадносіны вучняў Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна з начальнікам ІСН Навагрудскага райвыканкама А.В.Багданенка наладжаны ўжо даўно. Сёлета сумеснай справай школьнікаў і прадстаўніка правапарадку стала пасадка пладова-ягаднага пітомніка.

Разам з падлеткамі Аляксандр Васільевіч праводзіць тлумачальныя гутаркі, прыходзіць на класныя і інфармацыйныя гадзіны па тлумачэнні асноўных момантаў закона, знаёміць з абавязкамі супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, у тым ліку ІСН. Да спадобы былі вучням і сустрэчы “Моладзь, гітара, песня”, дзе начальнік ІСН стаў не толькі гледачом і слухачом, але і ўдзельнікам. І не важна, што не ўсе песні спяваліся “на выдатна”, галоўнае, што ўдзельнікам мерапрыемстваў было цёпла і ўтульна.

У красавіку вучнямі школы было вырашана закласці пладова-ягадны пітомнік на тэрыторыі, прадстаўленай філіялам “АграНеман” ААТ “Лідахлебапрадукт”. Справа карысная, даходная, прывабная. Прыемна даглядаць за тым, што прыносіць сапраўдныя плады: чорныя і чырвоныя парэчкі, маліны, агрэст… І самім можна паесці, і сяброў пачаставаць, і харчаванне ў школьнай сталоўцы зрабіць больш танным. Для гэтага са сваіх прысядзібных участкаў вучні прынеслі больш за пяцьдзясят кустоў. Прыехаў са сваімі саджанцамі чорных парэчак і начальнік ІСН А.В.Багданенка. “А я да вас. Хачу ўнесці свой уклад у вашу справу”, – звярнуўся ён да хлопцаў і дзяўчат. “Мы будзем толькі рады”, – пачулася ў адказ.

Так была зроблена агульная справа. Было вырашана разам летам пасмакаваць першыя плады.

Па ініцыятыве ІСН таксама было вырашана сумесна адправіцца на палігон “Нёман” Лідскага раёна для знаёмства з баявымі самалётамі, тэхнікай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сумесная праца прыносіць свае плады. За апошнія тры гады не было здзейснена ні аднаго правапарушэння, ні аднаго злачынства сярод вучняў установы адукацыі.

       

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий