Цікавы свет кнігі адкрылі радунскія дашкольнікі

- 17:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У яслях-садзе гарадскога пасёлка Радунь у рамках тэматычнага тыдня прайшла экскурсія ў гарадскую бібліятэку.

Рыхтавацца да гэтага падарожжа пачалі загадзя. Правялі цыкл гутарак “Дзе жывуць кнігі?”, “Як паводзіць сябе ў бібліятэцы”, “Як правільна абыходзіцца з кнігай”. Разгледзелі з дзецьмі сітуацыю “Што трэба зрабіць, калі кніга захварэла”, чыталі вершы, загадкі і ў кніжным кутку знаёміліся з навінамі.

Выхаванцы з задавальненнем спяшаліся ва ўстанову. Работнікі бібліятэкі ветліва сустрэлі нас. Дзецям прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кнігі. Рабяты з вялікай цікавасцю слухалі апавяданне супрацоўнікаў бібліятэкі, якія пазнаёмілі дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, расказалі, як правільна выбіраць кнігі і як сябе весці. Даведаліся, што ў нашым пасёлку Радунь жыве маладая дзяўчына Алена Запаснік, якая напісала кнігу для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў “Подарок волшебника” .

Вельмі важна далучаць дзяцей да кніжнай культуры, пашыраць веды дашкольнікаў пра кнігі, выхоўваць дапытлівасць. Спадзяюся, што наведванне бібліятэкі стане добрай традыцыяй.

 

Алена РАМАНОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада г.п.Радунь
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий