Дэкада настаўніцтва “Педагагічныя надзеі – 2022”

- 15:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна прайшла дэкада настаўніцтва “Педагагічныя надзеі – 2022”. На працягу дзесяці дзён педагагічны калектыў школы дэманстраваў для маладога педагога пачатковых класаў К.Я.Трыпуцька панараму свайго вопыту.

Пачалася дэкада з азнаямлення з планам правядзення. У гэты дзень было праведзена анкетаванне з маладым педагогам, каб вызначыць цяжкасці, з якімі сустракаецца спецыяліст у сваёй дзейнасці. Для маладога калегі была арганізавана выстава метадычнай літаратуры “У дапамогу маладому спецыялісту”, дзе была размешчана актуальная літаратура, а таксама распрацоўкі педагогаў школы.

Вельмі важна, каб кожны вучань адчуў і ўбачыў вынікі ад працы на ўроку. Менавіта на гэту тэму была праведзена кансультацыя “Як стварыць сітуацыю поспеху на ўроку”.

Яркай атрымалася панарама настаўніцкага вопыту “Вопытныя – маладым”. Класны кіраўнік 8-га класа В.Г.Балановіч падрыхтавала і правяла для К.Я.Трыпуцька інфармацыйную гадзіну “Поспехі беларускіх касманаўтаў”. Настаўнік 2-га класа Г.К.Булко прадэманстравала ўрок матэматыкі на тэму “Пісьмовае складанне і адніманне. Замацаванне”. Цікавым быў урок па прадмеце “Чалавек і свет” у 4-м класе на тэму “Мінск – сталіца нашай краіны”. Не магла прайсці панарама вопыту і без удзелу педагога-настаўніка М.І.Лянцэвіч, якая прадэманстравала для маладога педагога ўрок выяўленчага мастацтва на тэму “Вясна ў вёсцы”.

Завяршылася дэкада настаўніцтва метадычнай выставай дасягненняў маладога педагога “Мой настаўніцкі старт” і адкрытым урокам па беларускай літаратуры на тэму “Паўтарэнне і падагульненне вывучанага матэрыялу”, які прадэманстравала К.Я.Трыпуцька.

 

Аксана РЭВІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий