Майстар-клас для калег у Маларыцкай раённай гімназіі  

- 14:33БРЕСТЧИНА, Регионы

Майстар-клас “Рамонтныя работы ў побыце. Прасцейшы рамонт электраўстановачных вырабаў у побыце” прайшоў у Маларыцкай раённай гімназіі. Сваімі педагагічнымі сакрэтамі з калегамі падзяліўся настаўнік тэхнічнай працы Аляксандр Кардзялюк.

Аддзел па адукацыі Маларыцкага райвыканкама пастаянна працуе над павышэннем майстэрства і ўдасканаленнем прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, сістэматычна вывучае, абагульняе і распаўсюджвае перадавы вопыт, шукае новыя прагрэсіўныя формы і метады работы для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Асабліва папулярнымі і запатрабаванымі з’яўляюцца майстар-класы, якія праводзяць высокакваліфікаваныя педагогі з 2006 года, яны сталі неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу. Настаўнік-майстар перадае вопыт шляхам прамога каменціраванага паказу дзеянняў, метадаў, прыёмаў і форм педагагічнай творчасці. Апошняе таму пацвярджэнне – майстар-клас “Рамонтныя работы ў побыце. Прасцейшы рамонт электраўстановачных вырабаў у побыце”, які прайшоў у Маларыцкай раённай гімназіі.

Свой прадмет Аляксандр Васільевіч лічыць адным з важных і неабходных, бо ён рыхтуе да дарослага жыцця. “Кім бы сённяшнія юнакі ні сталі ў будучыні, але гаспадарамі ў доме яны павінны быць абавязкова: ведаць, як памяняць электрычную лямпачку, забіць цвік, натачыць нож, закруціць шрубу”.

Аляксандр Кардзялюк лічыць, што ўрокі тэхнічнай працы фарміруюць аснову кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, гаспадарча-бытавой, канструктарска-тэхналагічнай дзейнасці, тэхнічнай і мастацкай творчасці, а таксама сацыялізуюць асобу ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах.

Падчас майстар-класа Аляксандр Васільевіч дзяліўся вопытам работы: як ён вучыць выяўляць няспраўнасць і выконваць рамонт (мантаж) прасцейшых электраўстановачных і электратэхнічных бытавых прыбораў на выбар (разетка, выключальнік, штэпсельная вілка).

 

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі

Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий