У рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп” у Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна прайшоў конкурс “Разам за будучыню планеты”, прысвечаны праблемам экалогіі і прафесіям, звязаным з работай на зямлі.
Кожны чалавек любіць уяўляць, што з ім будзе праз некалькі гадоў. Але якімі б ні былі мары, усе яны яны непарыўна звязаны з нашым агульным домам – планетай Зямля. На жаль, стан прыроды пачынае пагражаць існаванню самога чалавека. За парушэнне законаў біясферы людзі разлічваюцца здароўем. Але самае страшнае, што за гэта давядзецца плаціць і будучым пакаленням. Выйсце – пачуць голас прыроды, падпарадкавацца яе законам, адмовіцца ад спажывецкага стаўлення да прыродных рэсурсаў, асабліва сельскім жыхарам, непасрэдна звязаным з работай на зямлі.
На суд журы вучні 1–11-х класаў прадставілі творчыя работы ў розных намінацыях: школьныя газеты “#АграКЛАСнаяГазета”, відэаролікі “Гэта мой выбар!”, друкаваную іміджавую рэкламу “Я – будучы аграрый!” і “Фларыстычны тэатр”, альманахі “Наш шлях у аграМІР!”.
Максімальную колькасць балаў за творчае прадстаўленне атрымалі вучні 2-га, 3-га і 9-га класаў. У сваіх работах яны выказалі адносіны да аграсвету і прафесій аграпрамысловага комплексу.
Г.К.ЗАВАДСКАЯ,
педагог-арганізатар
Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна
Поделиться ссылкой:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Viber
- Skype
- Telegram