Інтэрактыўная асветніцкая акцыя “Знайдзі скарб”

- 12:28МИНЩИНА, Регионы

На Міншчыне стартавала інтэрактыўная асветніцкая акцыя “Знайдзі скарб”, арганізаваная Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Яе ўдзельнікі – юныя аматары чытання 1–11-х класаў Дзяржынскага Нясвіжскага, Клецкага, Стаўбцоўскага, Слуцкага, Пухавіцкага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

Бібліятэкам 25 школ супрацоўнікі Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі – Расійскага Цэнтра навукі і культуры ў Мінску прэзентавалі камплекты класічнай мастацкай літаратуры, у якія ўвайшлі два дзясяткі кніг для дзяцей малодшага і старэйшага школьнага ўзросту.

Удзельнікам акцыі неабходна намаляваць ілюстрацыю да любімай рускай казкі або літаратурнага твору, апублікаваць фота малюнка на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, назваўшы твор, імя аўтара. Потым трэба адзначыць у посце @rcnkminsk і паставіць хэштэг #ЧитайРисуйсРусскимДомом. А каб атрымаць у падарунак кнігу ад Рускага Дома, маленькаму чытачу трэба звярнуцца ў школьную бібліятэку і прайсці квэст, віктарыну або стаць удзельнікам гульні, а свой малюнак пакінуць бібліятэкару.

Напрыканцы мая Рускі Дом у Мінску падвядзе вынікі акцыі, і аўтараў дзесяці самых яскравых ілюстрацый запросяць у сталіцу для ўрачыстага ўручэння дыпломаў пераможцаў і спецыяльных падарункаў.

 

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий