Іванаўскія школьнікі атрымалі ліст ад Велiкоднага труса з Германіі

- 11:37БРЕСТЧИНА, Регионы

Напярэдаднi велiкодных свят вучні 3 “Г” класа сярэдняй школы № 3 Iванава адправiлi святочныя паштоўкi трусу Олi, якi пражывае ў Германіі.

Лiчыцца, што менавiта Велiкодны трус прыносiць перад святам i хавае ў патаемных месцах шакаладныя яйкi, якiя дзецi з задавальненнем шукаюць у Велiкодную нядзелю. А яшчэ трус абавязкова адказвае на лiсты дзяцей з усяго свету, расказвае пра вясну, сваю сям’ю, падрыхтоўку да свята.

Такi лiст-адказ атрымалi i трэцякласнiкi за некалькi дзён да Вялiкадня. Трус Олi з задавальненнем раскрыў сакрэт свайго добрага здароўя i настрою: яго жонка Лоцi гатуе яму маркоўны суп па рэцэпце, якi перадаецца з пакалення ў пакаленне, i сакрэтным iнгрэдыентам якога з’яўляецца крэс-салата.

Олi выслаў крыху насення iванаўскiм школьнiкам. Хлопчыкi i дзяўчынкi пасеялi яго ў кантэйнеры i з нецярпеннем чакаюць першы ўраджай.

Велiкодны трус Олi перадаў усiм добрыя пажаданнi i папрасiў напiсаць яму ў наступным годзе.

 

Святлана СЕВЯРЫН,
настаўнiк англiйскай мовы
сярэдняй школы № 3
Iванава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий