Майстар-клас – адна з эфектыўных форм работы з бацькамі

- 13:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падчас правядзення ў Гродна фестывалю педагагічных ідэй “Прызванне – Педагог!”, прысвечанага Году гістарычнай памяці, настаўнікі-дэфектолагі ясляў-сада № 39 Гродна паказалі майстар-клас па рабоце з бацькамі “Часцінка любімай старонкі, часцінка зямлі – васілёк”.

Адной з эфектыўных форм распаўсюджвання ўласнага педагагічнага вопыту ў яслях-садзе № 39 Гродна з’яўляецца такая сучасная форма метадычнай работы, як майстар-клас.

Пры арганізацыі работы з бацькамі педагагічныя работнікі выбіраюць добразычлівы стыль зносін. Педагог, маючы зносіны з бацькамі падчас правядзення майстар-класа, не забывае пра індывідуальны падыход. Супрацоўніцтва, а не настаўніцтва. Трэба адчуць настрой таты ці мамы і не навязваць сваё меркаванне, а акуратна прапаноўваць новыя шляхі ўзаемадзеяння з дзіцем.

Менавіта на прыкладзе майстар-класа настаўнікі-дэфектолагі Наталля Манько і Анастасія Цімашэнка ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі паказалі ўдзельнікам фестывалю педагагічных ідэй “Прызванне – Педагог!” адну з форм узаемадзеяння з сям’ёй.  

Падчас правядзення майстар-класа “Часцінка любімай старонкі, часцінка зямлі – васілёк” педагагічныя работнікі ясляў-сада стараліся задзейнічаць удзельнікаў працэсу, зрабіць іх актыўнымі, абудзіць у іх тое, што ўтоена нават для іх самых. Пры стварэнні васілька, беларускай кветкі, дзеянні педагогаў былі накіраваны на тое, каб падключыць уяўленне ўдзельнікаў, каб яны праявілі сябе як творцы.

Так і ў рабоце з бацькамі педагогі прымяняюць пэўны стыль, праяўляючы свае асабістыя якасці: камунікатыўнасць, інтэлігентнасць, ствараючы атмасферу адкрытасці, добразычлівасці, сатворчасці ў зносінах. 

 

Ларыса ВАСЮКЕВІЧ,загадчык
ясляў-сада № 39 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий