Школьны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

- 16:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Іўеўскім яслях-садзе – пачатковай школе адбыўся школьны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

У конкурсе прынялі ўдзел 43 вучні 1–4-х класаў. Падчас яго гучалі творы вядомых пісьменнікаў і паэтаў пра Беларусь, родную мову, гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выклікалі ўсмешку і станоўчыя эмоцыі павучальныя байкі.

Вядома, усе ўдзельнікі конкурсу вельмі хваляваліся, асабліва першакласнікі! Многія з іх першы раз апынуліся на сцэне. Кожны вучань хацеў як мага лепей выступіць і паказаць усе, на што ён здольны. Апладысментамі і шчырымі ўсмешкамі іх падтрымлівалі аднакласнікі, настаўнікі і члены журы.

Пераможцамі конкурсу сталі вучні, якія прадэманстравалі артыстызм выканання, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора. А такіх было нямала! Сярод вучняў 1–2-х класаў дыпломам I ступені ўзнагароджаны Лізавета Раманюк і Лізавета Баран (2 “А” клас); дыпломам II ступені – Дар’я Бутурля і Ульяна Чаравік (1 “А” клас); дыплом III ступені – Нелі Свірыдава (1 “А” клас), Канстанцін Жытараў і Вікторыя Курылава (2 “А” клас), Максім Быкаў (2 “Б” клас).

Сярод вучняў 3–4-х класаў дыпломам I ступені ўзнагароджаны Ксенія Раманюк (4 “А” клас) і Дар’я Чэперук (4 “В” клас); дыпломам II ступені – Валерыя Казачэнка і Марыя Станчык (4 “А” клас), Аліса Хоміч (4 “В” клас); дыпломам III ступені – Яўгеній Гулідаў (3 “А” клас) і Мікіта Інваровіч (4 “Б” клас).

Вучні, якія ўзнагароджаны дыпломам I ступені, будуць прымаць удзел у раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Хочацца спадзявацца, што сваім выкананнем нашы вучні змогуць пакарыць членаў раённага журы і выйсці на абласны ўзровень конкурсу.

 

Аксана ЛЯЖНЕВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий