Весела гуляюць і мову развіваюць навагрудскія дашкольнікі

- 8:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Працэс авалодвання мовай – складаны працэс, які ажыццяўляецца ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці. З мэтай развіцця і карэкціроўкі моўных уяўленняў выхаванцаў у другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны моўны куток.

Мэта стварэння моўнага кутка – аптымальная арганізацыя развіваючага асяроддзя для ўдасканальвання моўных здольнасцей дзяцей, а яго задачы напрамую залежаць ад узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей. Цэнтр моўнага кутка напоўнены дыдактычным і наглядным матэрыялам, накіраваным на развіццё моўнага слыху, моўнай актыўнасці, развіццё моўнага дыхання, дыялагічнай мовы, артыкуляцыйнай маторыкі, навыкаў гукавымаўлення: “Што змянілася?”, “Каго не хапае?”, “Аркестр”, “Чацвёрты лішні”, “Што ўмее рабіць Коця”, “Даскажы сказ”, “Знайдзі памятку”, “З якой мы казкі”, альбом “У гасцях у казкі”, “Мой настрой”, сюжэтна-ролевая гульня “Тэатр”.

Усё гэта знаходзіцца ў даступным месцы, а для ўдасканальвання моўнай творчасці дзяцей, правядзення гульняў-драматызацый у кутку аформлена зона з шырмай, дэкарацыямі, казачнымі героямі. Таксама ў кутку ёсць гаспадар – Вася Вясёлкін, які пабуджае дзяцей да моўнай дзейнасці, апавядае займальныя гісторыі, запрашае пагуляць, задае пытанні, прыходзіць на заняткі, што падтрымлівае цікавасць дзяцей, іх жаданне, як мага больш часу бавіць у кутку, разам са сваім сябрам.

Усё гэта садзейнічае праяўленню асабістай ініцыятывы дзяцей, дзе ў поўнай меры выхаванцы могуць паказаць свае здольнасці, выявіць дараванні, навучыцца паўнацэнным зносінам, жаданням развіваць моўную культуру.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий