Пра ролю грамадзянскага і патрыятычнага выхавання вялася размова ў Вялікабераставіцкім яслях-садзе на раённым семінары кіраўнікоў, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі.
Удзельнікі семінара абмяркоўвалі тэму “Комплексны падыход пры арганізацыі работы ўстановы дашкольнай адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні”. Загадчык ясляў-сада В.І.Болдак пазнаёміла прысутных з адукацыйнай прасторай установы дашкольнай адукацыі. Кіраўнікі прынялі ўдзел у майстар-класе выхавальніка дашкольнай адукацыі В.Р.Ігнацюк “Сучасная выцінанка як гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь. Дрэва жыцця”, у занятку з элементамі псіхатрэнінгу для педагогаў “Горад мары” пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага М.М.Сак. Удзельнікам семінара была прадстаўлена творчая замалёўка “Беларусь – радзіма мая!”, забава “У госці да бабулі”, прэзентацыя адукацыйнай паслугі “Харэаграфія” (занятак “Элементы і рухі беларускага народнага танца”).
Падводзячы вынікі, метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета М.Б.Габрыянік адзначыла практычную накіраванасць семінара. Кіраўнікі атрымалі адказы на актуальныя пытанні, вызначылі перспектывы далейшага развіцця.
Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Вялікабераставіцкага ясляў-сада