Цікава і займальна для вучняў сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускай мове і літаратуры.
А пачалося ўсё з інтэрактыўнай гульні “Каласы роднай мовы”. На ёй адчувалася сапраўдная інтэлектуальная барацьба вучняў 7-х класаў. У гульнявой форме яны дэманстравалі свае веды па розных раздзелах мовазнаўства, складалі прыказкі, адгадвалі фразеалагізмы па малюнках, працавалі перакладчыкамі, змагаліся з рэбусамі, адказвалі на пытанні.
Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі даказалі, што яны ведаюць і любяць сваю родную мову, свой родны край. Школьнікі ў чарговы раз пераканаліся, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная наша беларуская мова.
Наталля ДЗЯМЯНЧЫК
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы