Узнагарода дзевяцікласніцы Кацярыны Раманюк на штогадовай цырымоніі «Трыумф–2022» 

- 16:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося шанаванне лепшых школьнікаў і педагогаў раёна – штогадовая цырымонія “Трыумф–2022”. Прэміяй была адзначана і дзевяцікласніца Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна Кацярына Раманюк.

Заслужаныя ўзнагароды прымалі пераможцы прадметных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў, пераможцы абласнога конкурсу даследчых работ “Крыштальная Альфа”.

Памятнага знака цырымоніі “Трыумф–2022” і прэміі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта была ўдастоена і вучаніца 9-га класа Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кацярына Раманюк – пераможца абласнога конкурсу даследаванняў “Крыштальная Альфа” ў секцыі “Беларуская мова”. Падзячнае пісьмо Юрыю Раманюку, бацьку Кацярыны, уручылі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каролька і начальнік упраўлення адукацыі Людміла Мароз.

Шмат прыемных эмоцый падарыла гэта цырымонія, а таксама прынесла адчуванне гордасці за плённую працу вучняў і педагогаў. З’явіўся добры матыў рухацца наперад і не спыняцца на дасягнутым.

 

Наталля ПАЧАБУТ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий