Экалагічная сцежка створана для выхаванцаў навагрудскага ясляў-сада № 8  

- 16:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках падрыхтоўкi да летняга аздараўленчага перыяду з мэтай экалагічнай адукацыі на тэрыторыі ясляў-сада № 8 Навагрудка створана экалагічная сцежка.

Экалагічная сцежка выконвае пазнавальную, развіваючую і аздараўленчую функцыі і ўключае ў сябе 11 краявідных пунктаў: “Птушыны гарадок”, “Метэастанцыя”, “Куток лесу”, “Гудзе і поўзае”, “Наш цудоўны агарод”, “Кусты і ягаднікі”, “Паляна казак”, “Дрэвы нашага двара”, “Сцежка здароўя”, “Вясковае падвор’е”, “Зялёная аптэка”. Таксама на экалагічнай сцежцы ёсць шэраг самых разнастайных аб’ектаў расліннага і жывёльнага свету, малыя архітэктурныя формы. У далейшым яе можна дапаўняць новымі аб’ектамі, найбольш прывабнымі і цікавымі з пазнавальнага пункту погляду.

Пры выбары аб’ектаў на экалагічнай сцежцы мы імкнуліся да таго, каб яны былі тыповымі для мясцовай прыроды і інфармацыйна змястоўнымі. А пры выбары маршруту ўлічваліся даступнасць, эмацыйная насычанасць і інфарматыўнасць.

Тэматыка экскурсій, якія праводзяцца на экалагічнай сцежцы, розная і залежыць ад мэт працы і ўзроставага складу дзяцей. Падчас прагулак, экскурсій па экалагічнай сцежцы дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, гутараць з дарослымі, адгадваюць загадкі, робяць высновы, выконваюць заданні, з радасцю дзеляцца ўражаннямі пра ўбачанае, выказваюць свае думкі ў выяўленчай дзейнасці. У выніку працы на экалагічнай сцежцы ў дзяцей развіваюцца памяць, гаворка, мысленне, а гэта заўсёды спрыяе таму, каб кожны дзень жыцця дзіцяці быў эмацыйным, пазнавальным і бяспечным.

 

Вольга ВЕСЯЛУХА,
загадчык ясляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий