Партнёрскія адносіны паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй прыносяць станоўчыя вынікі

- 17:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна паміж адміністрацыяй, прафсаюзным камітэтам і членамі прафсаюза наладжаны партнёрскія адносіны, заснаваныя на супрацоўніцтве, узаемападтрымцы і ўзаемавыручцы.

Асноўны дакумент, які рэгламентуе сацыяльнае партнёрства, – калектыўны дагавор, які накіраваны на рэгуляванне сацыяльна-працоўных адносін ва ўстанове адукацыі. Актуальным пытаннем у справе кіравання калектывам застаецца вызначэнне матывацыі працы. У сувязі з гэтым адміністрацыя сумесна з прафкамам распрацавала Палажэнні аб прэміраванні, стымулюючых і кампенсуючых выплатах работнікам.

Актыўна вядзецца сумесная дзейнасць прафкама і адміністрацыі па ўзмацненні сацыяльнай абароны работнікаў. Члены прафсаюза на працягу года аздараўляюцца ў санаторыях “Белпрафсаюзкурорта”. На атрыманне пуцёўкі даецца зніжка ў памеры 25 % ад кошту. У перыяд летняга аздараўлення дзяцей выдзяляюцца пуцёўкі дзецям членаў прафсаюза ў аздараўленчы лагер “Свіцязь”.

Прыярытэтны напрамак у ходзе сумеснай дзейнасці прафкама і адміністрацыі выдзелены ў стварэнні спрыяльных умоў для сумеснага адпачынку і развіцця актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Гэтаму садзейнічае ўдзел у акцыях “Спяваем “Дзень Перамогі” разам”, “Кветкі Перамогі”, “Мнагадзетная сям’я – сем Я”, “Павіншуем маму разам”, наведванне памятных месцаў Беларусі: Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчынай вайны, мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”, ваенна-гістарычнага комплексу “Партызанскі лагер Станькава”.

Пастаянна актывізуецца дзейнасць па стварэнні псіхалагічнага мікраклімату, які дапамагае кожнаму работніку максімальна раскрыць свае прафесійныя таленты і магчымасці. Педагогі прымаюць удзел у конкурсах “Сацыяльныя партнёры”, “Мы маладыя, мы таленавітыя” (для маладых спецыялістаў), у раённай спартакіядзе па фізічнай культуры (дыплом ІІІ ступені па валейболе), лыжных гонках, дартсе, турслёце.

Не застаюцца без увагі і работнікі ўстановы, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Ветэранаў педагагічнай працы рэгулярна віншуем з Днём настаўніка, Днём пажылых людзей, яны запрашаюцца на святочныя лінейкі, вечар сустрэчы з выпускнікамі, ім аказваецца падтрымка і матэрыяльная дапамога.

Сёння адміністрацыя ўстановы адукацыі разумее, што толькі зладжаная, партнёрская дзейнасць з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй дае станоўчыя вынікі ў працы з кадрамі.

 

Алена ШАКУЛЯ,
старшыня прафкама
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий