Адкрыццё новага дзіцячага садка адбылося ў Шклове  

- 15:38МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

У новай дашкольнай установе – дзіцячым садку “Жамчужынка” – створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей.

Кожная група аснашчана неабходным гульнявым, спартыўным і навучальным абсталяваннем, цёплай падлогай і рэцыркулятарамі паветра, асобнымі ўваходамі для забеспячэння магчымасці выйсці непасрэдна на вулічныя гульнявыя ўчасткі, электрычнымі шафамі, дзе можна прасушваць дзіцячае адзенне і абутак. Для аказання меддапамогі ёсць медыцынскі кабінет і ізалятар, паўсюдна створана безбар’ернае асяроддзе. На прылеглай тэрыторыі размясцілася спартыўная пляцоўка.

Наведваць новы дзіцячы сад змогуць 50 выхаванцаў у трох групах рознага ўзросту, што дазволіць забяспечыць крокавую даступнасць дашкольнай адукацыі ў гэтай гарадской зоне. Значна, што садок у пэўнай ступені асаблівы, бо ён адзіны ў горадзе цалкам электрыфікаваны. Праект быў рэалізаваны ў адпаведнасці з абласной інвестыцыйнай праграмай. Тут усё будзе працаваць ад электрычнасці, у тым ліку і падчас ацяпляльнага сезона.

Павіншаваць дзетак, бацькоў і супрацоўнікаў дзіцячага садка прыйшло нямала ганаровых гасцей. Сярод іх намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі і іншыя. Адметна, што яны завіталі на наваселле з патрэбнымі педагагічнаму калектыву і выхаванцам падарункамі.

Ганна СІНЬКЕВІЧ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий