З мэтай актыўнага ўключэння бацькоў выхаванцаў у адукацыйны працэс у яслях-садзе № 8 Навагрудка прайшоў дзень пад дэвізам «Я і мая сям’я за здаровы лад жыцця!», накіраваны на ўмацаванне здароўя выхаванцаў і папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў сям’і.
Ва ўстанове адбыўся шэраг сумесных мерапрыемстваў, у якіх дзеці і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел. У спартландыі ўдзельнікі праявілі спрыт, шпаркасць і ўважлівасць. Таксама бацькі разам са сваімі дзецьмі і кіраўніком фізічнага выхавання прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе па фізічным выхаванні на тэму «Падарожжа на казачны востраӯ» з элементамі карэкцыйнай гімнастыкі. Было цікава назіраць, з якім жаданнем і настроем усе выконвалі розныя практыкаванні з гімнастычнымі палкамі, скакалі, кідалі мяч, поўзалі па гімнастычнай лаўцы, выконвалі практыкаванні для ступняў ног, гульнёвы масаж.
Важна тое, што дзеці былі шчаслівыя і ўдзячныя бацькам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве і падарылі шмат станоўчых эмоцый. Лагічным завяршэннем спартыўнага дня стала фотавыстава «Спорт у сям’і» ва ўсіх узроставых групах.
Ганна ХАЛЕВА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 8 Навагрудка