Дзень спорту і здароўя прайшоў у навагрудскім садзе

- 18:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай актыўнага ўключэння бацькоў выхаванцаў у адукацыйны працэс у яслях-садзе № 8 Навагрудка прайшоў дзень пад дэвізам “Я і мая сям’я за здаровы лад жыцця!”, накіраваны на ўмацаванне здароўя выхаванцаў і папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў сям’і.

Ва ўстанове адбыўся шэраг сумесных мерапрыемстваў, у якіх дзеці і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел. У спартландыі ўдзельнікі праявілі спрыт, шпаркасць і ўважлівасць. Таксама бацькі разам са сваімі дзецьмі і кіраўніком фізічнага выхавання прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе па фізічным выхаванні на тэму “Падарожжа на казачны востраӯ” з элементамі карэкцыйнай гімнастыкі. Было цікава назіраць, з якім жаданнем і настроем усе выконвалі розныя практыкаванні з гімнастычнымі палкамі, скакалі, кідалі мяч, поўзалі па гімнастычнай лаўцы, выконвалі практыкаванні для ступняў ног, гульнёвы масаж.

Важна тое, што дзеці былі шчаслівыя і ўдзячныя бацькам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве і падарылі шмат станоўчых эмоцый. Лагічным завяршэннем спартыўнага дня стала фотавыстава “Спорт у сям’і” ва ўсіх узроставых групах.

 

Ганна ХАЛЕВА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий