Дзеці любяць гуляць у тэатр  

- 8:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дзіцячым садзе № 8 Навагрудка дзеці шмат і з вялікім задавальненнем гуляюць у тэатралізаваныя гульні, удзельнічаюць у розных пастаноўках. Для развіцця творчых магчымасцей дзяцей, выхавання і навучання праз цікавую для іх дзейнасць педагогі стварылі адпаведныя ўмовы.

Тэатральна-гульнявая дзейнасць – самы распаўсюджаны від дзіцячай творчасці. Яе выхаваўчыя магчымасці велізарныя, тэматыка вялікая, яна можа задаволіць любыя інтарэсы і жаданні дзіцяці.

Наша жыццё ў дзіцячым садзе № 8 Навагрудка прадугледжвае мора пазітыўных эмоцый, дзіцячай непасрэднасці і чагосьці казачна цікавага. А казачна цікавая можа быць, у тым лiку, i тэатральна-гульнявая дзейнасць.

Разумеючы значэнне тэатралізаваных гульняў у выхаванні і навучанні дзяцей, я выкарыстоўваю гэта ў сваёй працы. Задачы, якія я ставіла перад сабой, складаліся ў тым, каб стварыць умовы для развіцця творчай актыўнасці; далучыць да тэатральнай культуры; забяспечыць яе ўзаемасувязь з іншымі відамі дзейнасці.

У сваёй групе, у першую чаргу, я стварыла пэўныя ўмовы для развіцця тэатральных здольнасцей дзяцей: тэатралізаваную зону, падбор адпаведнай літаратуры, выраб розных лялек. У тэатральным кутку прадстаўлены розныя віды тэатраў: тэатр малюнкаў, настольны тэатр, тэатр масак, пальчыкавы тэатр, конусны тэатр, магнітны тэатр. Таксама маюцца шырмы і розныя домікі. Акрамя відаў тэатра, вырабленага сваімі рукамі, маецца і тэатр фабрычнай вытворчасці, які таксама запатрабаваны дзецьмі.

У тэатралізаваныя гульні дзеці маёй групы гуляюць шмат і з вялікім задавальненнем. Яны з вялікай радасцю прымаюць удзел у тэатралізаваных пастаноўках на ранішніках, забаўках, канцэртах для малых, паказваюць лялечныя тэатры. Такія паказы глыбей развіваюць у дзяцей мастацкія здольнасці, вучаць іх разумець і перажываць змест літаратурных твораў, заўважаць добрыя і дрэнныя ўчынкі. Дзеці становяцца разняволенымі і кантактнымі, вучацца выразна фармуляваць свае думкі і выкладаць іх публічна, танчэй адчуваць і пазнаваць навакольны свет.

З вялікім поспехам на сцэне дзіцячага сада прайшлі такія спектаклі, як “Зайкава хатка”, “Дабрыня”, “Кот і сямёра мышанят”, “У Зайкі дзень нараджэння” і іншыя.

Займаючыся з дзецьмі тэатрам, мы робім жыццё нашых дзяцей цікавым і змястоўным, напаўняем яго яркімі ўражаннямі і радасцю творчасці. А самае галоўнае – навыкі, атрыманыя ў тэатралізаваных гульнях, дзеці змогуць выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.

 

Наталля БАКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий