Цікава і з карысцю прайшоў дзень роднай мовы ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы Смаргонскага раёна.
На гэты дзень была замоўлена экскурсія ў этнаграфічны музей сярэдняй школы № 6 Смаргоні. Яшчэ з раніцы мы з вучнямі дамовіліся, што сягоння ўдзень мы будзем размаўляць па-беларуску.
У школе № 6 нас сустрэла і гасцінна запрасіла наведаць выставы загадчык музея. Пераступіўшы парог музея, мы быццам перанесліся ў часе і аказаліся ў даўнейшым жылым пакоі, дзе знаходзіліся знаёмыя і не зусім знаёмыя нам рэчы: ліхтары і прасы, прыгожыя саматканыя дываны, маслабойка, лапці, даўнейшыя шафы, кажухі і шмат іншых рэчаў, пра якія вельмі цікава апавядала Людміла Вікенцьеўна. Папоўніўшы свой багаж новымі ведамі пра жыццё і заняткі нашых продкаў, развітаўшыся з экскурсаводам, мы адправіліся ў гарадскі парк, дзе наведаліся да помніка Францішка Багушэвіча, заснавальніка беларускай сучаснай літаратуры. Весела правялі час на розных гульнёвых атракцыёнах парку.
А пасля абеду дзяўчынкі і хлопчыкі замацавалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “Родная мова, цудоўная мова…”
Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
выхавальнік аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Вясёлка
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна