Дзеці з АПФР пройдуць аздараўленне ў лагерах і здраўніцах

- 15:11МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Звыш за 500 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця плануецца ахапіць летнім аздараўленнем у Магілёўскай вобласці.

Для асаблівых рабят прадугледжана аздараўленне ў лагерах і здраўніцах рознага тыпу, самастойна або разам з бацькамі. Свае дзверы традыцыйна расчынілі летнікі пры раённых ЦКРНіР. Такі адпачынак заўсёды карыстаецца попытам.

Цікава правесці летнія дні прапанавалі навучэнцам у Круглянскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Тут пайшлі па шляху ўкаранення інклюзіўных працэсаў і стварылі кругласутачны летнік, у якім асаблівыя дзеці адпачываюць разам са здаровымі. Аздараўленнем ахапілі 20 рабят, у тым ліку дзевяць дзяцей-інвалідаў з цяжкімі і множнымі парушэннямі здароўя. Педагагічны калектыў рэалізуе для іх аздараўленчую праграму “Сузор’е сяброў”, у аснове якой – роўныя магчымасці для ўдзелу ў сумесных культурна-масавых, спартыўных, творчых і іншых мерапрыемствах.

Ганна СІНЬКЕВІЧ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий