Традыцыйна вучні сярэдняй школы № 5 Смаргоні адзначаюць пачатак летніх канікул экскурсіямі і паходамі. У Год гістарычнай памяці трэцякласнікі з настаўнікамі наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.
Школьнікі ўбачылі пад адкрытым небам экспазіцыю ваеннай тэхнікі. Усе атрымалі магчымасць залезці ў акопы, зямлянкі, сапраўдныя доты. Былі ўражаны цікавымі фактамі пра абарончыя магчымасці гэтых збудаванняў. Дзеці памацалі рукамі грозныя артэфакты часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі самастойна прачытаць, параўнаць звесткі пра танкі, самалёты, артылерыю, стралковую зброю.
У час экскурсіі ўсе вучні фатаграфавалі найбольш яркія моманты, каб захаваць гэта ў памяці.
Надзея ШПАКОЎСКАЯ, класны кіраўнік 3 “Г” класа
Таццяна КСЕНЕВІЧ, класны кіраўнік 3 “В» класа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні